1 снежня 2023
«Арніка-агра» ў гэтым сезоне выгадавала 5,8 тысячы тон яблыкаў - другі вынік па валавым зборы ў Беларусі
Год для магілёўскай «Арнікі-Агра» выдаўся па-сапраўднаму ўраджайным: вырасцілі 5,8 тысячы тон яблыкаў - другі вынік па валавым зборы ў краіне.
Для параўнання: іншыя фермеры і сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці, якія спецыялізуюцца на вырошчванні яблыкаў, атрымалі каля 3,7 тысячы тон. Нават капрызы надвор'я на ТАА «Арніка-Агра» карэктуюць… тэхналогіямі. Напрыклад, майскія замаразкі маглі загубіць увесь ураджай, аднак граматная работа са сродкамі абароны дазволіла не толькі захаваць, але і вырасціць на дзве тысячы тон больш, чым летась. Дырэктар прадпрыемства Віталь Ніс распавёў «СД» аб збыце пладоў і працы з гандлёвымі сеткамі, тэхналогіях і мадэрнізацыі, без якіх немагчыма ўявіць сучаснае садоўніцтва.