Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
9 лістапада 2020

Астанкі 9 байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі ў Бабруйскім раёне

Астанкі дзевяці байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі сёння непадалёк ад вёскі Раксалянка Бабруйскага раёна. Пра гэта карэспандэнту паведаміў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін.

Разам з астанкамі пошукавікі знаходзілі часткі абмундзіравання і ўзбраення салдат. У раённы краязнаўчы музей перадалі металічныя гузікі, гільзу ад нямецкай ракетніцы, какарду РККА.

«Прайшло 75 гадоў, як скончылася тая страшная вайна, якая прынесла на нашу зямлю беды і нягоды, скалечыла мільёны лёсаў. Сёння мы хочам аддаць даніну памяці людзям, якія адстаялі нашу свабоду і краіну. Мы павінны быць удзячныя кожнаму салдату, таму што менавіта яны далі нам магчымасць жыць у сучаснай мірнай Беларусі, – адзначыў падчас цырымоніі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў. – Хочацца падзякаваць пошукавым атрадам, якія дапамагаюць знайсці воінаў, па магчымасці ўстанавіць асобы салдат, а таксама даюць нам з вамі магчымасць выказаць павагу загінулым і захаваць памяць аб іх подзвігах».

Да спіса навін