15 сакавіка 2024
Баявая стральба артылерыі і палявая кухня: дзень адчыненых дзвярэй пройдзе на палігоне ў Асіповічах
Выстава тэхнікі і ўзбраення ракетных войскаў і артылерыі, дэманстрацыя баявой стральбы артылерыйскіх сістэм і праца палявой кухні: на палігоне ў Асіповічах для школьнікаў правядуць дзень адчыненых дзвярэй 22 сакавіка. Пра гэта БЕЛТА распавёў камандзір 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Аляксей Ратушны.