Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
31 ліпеня 2023

Больш магазінаў у вёсцы, работа з маркетплэйсами. Якія задачы ставіць МАРГ


У Беларусі прадоўжыцца работа па павелічэнні колькасці гандлёвых аб'ектаў у вёсцы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня гандлю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Планаў на другое паўгоддзе ў нас шмат. Адна з галоўных задач - выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы і па выніках года дабіцца ўзроўню інфляцыі не вышэй за 7-8 працэнтаў. Для гэтага быў прыняты шэраг нарматыўна-прававых актаў, перш за ўсё пастанова нумар 713, якой уводзіцца новая сістэма цэнавага рэгулявання. Прадащжае дзейнічаць антыінфляцыйная праграма, праграма сумесных дзеянняў урада і КДК, а таксама шэраг іншых дакументаў. Акрамя таго, мы прадоўжым работу з павелічэннем колькасці гандлёвых аб'ектаў у вёсцы і павышэннем якасці абслугоўвання грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Гэта задача сёння ў нас таксама стаіць у прыярытэце", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, будзе актыўна развівацца і інтэрнэт-гандаль. "З гэтай мэтай мы пачалі распрацоўку нарматыўна-прававых актаў, якія будуць рэгуляваць новыя формы лічбавага гандлю, у прыватнасці маркетплэйсы. Важна адзначыць, што маркетплэйс - гэта не магазін у класічным разуменні, а пляцоўка, якая прадастаўляе паслугі. Менавіта таму мы павінны рэгуляваць іх работу", - заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Таксама ён дадаў, што вядзецца пастаянная работа па кантролі забяспечанасці ўнутранага рынку і выкананні ўсіх устаноўленых рэгламентаў. "Так, у бягучым паўгоддзі колькасць кантрольных мерапрыемстваў павялічылася, таму што мы не можам дазволіць сабе пускаць на самацёк некаторыя працэсы. Наш пасыл для бізнесу такі: мы праводзім кантроль і маніторынг не з мэтай пакарання, а для таго, каб выявіць, папярэдзіць і выправіць сітуацыю", - сказаў на заканчэнне Аляксей Багданаў.

Да спіса навін