Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
13 ліпеня 2023

Больш за тысячу збожжаўборачных камбайнаў выедуць на жніво ў Магілёўскай вобласці


Больш за тысячу збожжаўборачных камбайнаў будуць задзейнічаны на жніве ў Магілёўскай вобласці. Сярод іх 25 новых машын, якія паступілі ў гаспадаркі рэгіёну ў гэтым годзе. Такой інфармацыяй падзяліўся камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. 
Адвозіць збожжа з палёў на зернесушыльныя комплексы будуць больш за тысячу спецыяльна абсталяваных грузавых аўтамабіляў. 
Большасць з іх задзейнічаецца сельгасарганізацыямі вобласці. 10 аўтамашын для адвозу збожжа з палёў плануе накіраваць Міністэрства абароны. Да кандыцыі збожжа ў Прыдняпроўскім краі будзе даводзіцца на 260 зернесушыльных комплексах. 
Што ж датычыцца вырашэння пытання забяспечанасці механізатарскімі кадрамі, то на дапамогу вяскоўцам павінны прыйсці некалькі соцень спецыялістаў з прадпрыемстваў і навучальных устаноў рэгіёну. Сярод іх студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Да спіса навін