Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
15 сакавіка 2023

Чатырнаццаць медалёў рознай вартасці прывезлі дадому выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната з прэстыжных спартыўных спаборніцтваў

У Мінску прайшлі штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па водных відах спорту сярод выхаванцаў дапаможных школ і дамоў-інтэрнатаў, арганізатарам гэтых стартаў выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт «Спешыял Алімпікс».

Плаўцы з Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця паказалі бліскучыя вынікі: яны выйгралі 11 залатых, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі і заслужана заваявалі першае месца сярод 5 каманд-удзельніц.

Гэта перамога не выпадковасць, а заканамернасць, бо ў доме-інтэрнаце спартыўнай рэабілітацыі выхаванцаў удзяляецца асаблівая ўвага, і такая работа дае свае вынікі.

Да спіса навін