5 сакавіка 2024
Гранд-канцэртам завяршыўся міжнародны «Форум дырыжораў» у Магілёве
Магілёў на 2 дні стаў вялікай канцэртнай пляцоўкай міжнароднага культурна-адукацыйнага праекта "Форум дырыжораў". Вопытам дзяліліся 2 дзясяткі кіраўнікоў аркестравых калектываў Беларусі і Расіі. Праграму напоўнілі майстар-класы па дырыжыраванні пад баян, на базе народнага аркестра. А таксама анлайн-конкурс аркестраў народных інструментаў Імя Леаніда Іванова.
Завяршыўся форум гранд-канцэртам. Магілёўскі глядач пачуў шырокі дыяпазон музычных твораў ад класікі да сучаснасці.