26 снежня 2023
Iрына Раінчык: сёння наша краіна ідзе па шляху развіцця грамадзянскай супольнасці
Аб ролі дэпутацкага корпуса і органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці ішла размова на дыялогавай пляцоўцы, якая адбылася 21 снежня ў Магілёве. Удзел у ёй прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык , а таксама члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, выканаўчая дырэкцыя абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі грамадскіх арганізацый.