Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 кастрычніка 2020

Каля 6 тыс. дзяцей з «чарнобыльскіх раёнаў» Магілёўшчыны адпачылі ў здраўніцах сёлета

З пачатку года ў беларускіх здраўніцах адпачыла амаль 6 тыс. дзяцей з так званых «чарнобыльскіх раёнаў» Магілёўскай вобласці. У санаторыі пад Магілёвам школьнікі адпачываюць круглы год.

Зараз аздараўленне праходзяць дзеці з Краснапольскага і Быхаўскага раёнаў – больш за 100 чалавек. Самая папулярная працэдура – галатэрапія. Каб стварыць такі пакой, які хутчэй нагадвае белую пячору, завезлі 2 тоны солі. Па словах медыкаў, калі ў ёй прайсці поўны курс лячэння, то можна як мінімум на год забыцца пра прастуду.

Сёння санаторыі Магілёўшчыны загружаныя амаль цалкам. І юным адпачывальнікам – асаблівая ўвага. За 9 месяцаў года санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася больш чым 5,7 тыс. дзяцей і падлеткаў з радыяцыйных раёнаў Магілёўскай вобласці. Яны праходзілі аздараўленне і лячэнне ў 22 беларускіх здраўніцах.

Да спіса навін