16 лістапада 2021
Кардыялагічны цэнтр адкрыўся ў Магілёве
Будаўніцтва кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага корпуса Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы рэалізавана дзякуючы інвестыцыйнай праграме Магілёўскай вобласці і дзяржаўнай праграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады. Аб'екты аб'яднаны ў адзіны сучасны кардыялагічны цэнтр, аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем сусветнага ўзроўню.