22 лютага 2024
Колькасць iншаземцаў у санаторыях Магілёўскай вобласці летась павялічылася ў 1,3 разы
У санаторыях Магілёўскай вобласці колькасць замежных адпачываючых павялічылася ў 1,3 разы. Пра гэта распавёў начальнік прадстаўніцтва Магілёўскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Юрый Яфімаў на прэс-канферэнцыі "Падарожнічаем па Беларусі: папулярныя маршруты і незвычайныя месцы Магілёўскай вобласці" ў прэс-цэнтры Дома прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.