Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
4 верасня 2020

Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва аб’яўлены ў Магілёўскай вобласці

Конкурс інвестыцыйных праектаў субектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць прадстаўнікі бізнесу, якія рэалізуюць праекты па стварэнні, развіцці і пашырэнні вытворчасці; арганізацыі і развіцці экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; выпуску прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій. Пры гэтым абавязковым складнікам падобных праектаў павінна быць стварэнне працоўных месцаў.

Найбольш значныя праекты, адабраныя на конкурснай аснове, змогуць атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі або на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.

Дакументы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 верасня 2020 года камітэтам эканомікі Магілёўскага аблвыканкама (212030, Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, каб. 506, 507) у рабочыя дні з 8.00 да 17.00 гадзін.

Да спіса навін