Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
20 ліпеня 2020

Купанне дзяцей і дарослых аднавілі ў Чавусах і Магілёве на Пячэрскім вадасховішчы

На пляжы Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве і гарадскім пляжы Чавус па вул.Верхняялаўская адноўлена купанне дзяцей і дарослых. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па-ранейшаму дзейнічае забарона на купанне ў 7 зонах адпачынку. У Магілёве нельга прымаць водныя працэдуры на гарадскім пляжы ракі Днепр, Грабянёўскім вадасховішчы. Забаронена плаваць на возеры ў в. Вільчыцы Магілёўскага раёна, у раёне гарадскога пляжа па вуліцы Маладзёжнай у Слаўгарадзе, на пляжы, размешчаным на правым беразе р. Днепр у Шклове. Таксама прыпынена купанне дзяцей і дарослых на пляжы р. Днепр у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна, на ўчастку акваторыі р. Ольса па вул. Крываноса ў Клічаве (раён лазні).

Суразмоўцы паведамілі, што за мінулы тыдзень нагляднымі мерапрыемствамі ахоплена 44 зоны рэкрэацый, адабрана 91 проба вады адкрытых вадаёмаў, 15 пробаў не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках. Парушэнні патрабаванняў санэпідзаканадаўства ўстаноўлены на 8 зонах рэкрэацый, на адрас суб’ектаў накіраваны рэкамендацыі аб ліквідацыі.

Да спіса навін