Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
9 сакавіка 2023

Курсанты ўніверсітэта грамадзянскай абароны прайшлі практыку ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС

На працягу двух месяцаў курсанты выпускнога курса ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС праходзілі вытворчую практыку ў органах і падраздзяленнях Магілёўскага абласнога ўпраўлення. Увесь гэты час яны замацоўвалі практычныя навыкі і тэарэтычныя веды, атрыманыя ў ВНУ, рыхтаваліся да самастойнай прафесійнай дзейнасці. Кіраўнікі гарнізонаў, у якіх праходзілі практыку курсанты, прынялі будучых маладых спецыялістаў цёпла і гасцінна. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

За хлопцамі былі замацаваны вопытныя настаўнікі, якія з радасцю дзяліліся сваімі навыкамі з моладдзю.

Работнікі ўпраўлення пры правядзенні практыкі курсантаў факультэта тэхнасфернай бяспекі асаблівую ўвагу ўдзялялі пытанням арганізацыі і ажыццяўлення нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне пажарнай бяспекі.

Па выніках практыкі курсанты прайшлі выходны кантроль. Начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі Генадзь Пупкоў у час заключнай сустрэчы пагутарыў з кожным курсантам, прапаноўваючы ім падзяліцца ўражаннямі і ўнесці свае прапановы па арганізацыі практыкі ў далейшым, пажадаў поспехаў у здачы экзаменаў і растлумачыў парадак размеркавання пасля заканчэння ўніверсітэта.

Да спіса навін