19 мая 2022
Лічбавая падстанцыя класа напружання 330 кВ дзейнічае ў Магілёўскім раёне
Першая і пакуль адзіная ў Беларусі лічбавая падстанцыя класа напружання 330 кВ "Магілёў-330" была адкрыта паблізу вёскі Падбелле Магілёўскага раёна ў лістападзе 2021 года. Аб'ект даказаў сваю эфектыўнасць. У спісе пераваг - дакладнасць ва ўсім дыяпазоне нагрузак, бяспека эксплуатацыі, экалагічнасць, самадыягностыка і надзейнасць.