Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
21 красавіка 2020

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе школьнікам вучыць правілы бяспекі анлайн

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам правесці час з карысцю – навучыцца правілам бяспекі анлайн і заадно праверыць свае веды, а за добрыя вынікі нават атрымаць бонусы. Пра гэта расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Кожны працоўны дзень у 11.00 з 20 красавіка па 6 мая ў акаўнтах Цэнтра бяспекі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС у сацыяльных сетках (vk.com/cb_mchsmogilev, instagram.com/centr_bezopasnosti_mogilev) будуць праводзіцца прамыя эфіры па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Школьнікі і ўсе жадаючыя змогуць даведацца пра тое, як правільна паводзіць сябе дома і на вуліцы,што рабіць у выпадку надзвычайных сітуацый, як аказваць першую дапамогу і многае іншае.

Акрамя таго, свае веды можна будзе праверыць у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online». Ён будзе праводзіцца ў два этапы з 20 па 25 красавіка. На першым удзельнікі адкажуць на 15 пытанняў па АБЖ, і, калі справяцца з імі на 100%, пераходзяць у другі тур, дзе будуць самастойна шукаць адказы на пытанні інтэрнэт-пошуку. Усе падрабязнасці можна будзе даведацца 17 красавіка ў групе «МНС Магілёўскай вобласці УКантакце.

Да спіса навін