16 лютага 2021
Магілёўская мытня заняла 1 месца ў сістэме мытных органаў краіны за 2020 год
Магілёўская мытня заняла 1 месца ў сістэме мытных органаў краіны па выніках працы за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.
«Па выніках працы за 2020 год Магілёўская мытня прызнана найлепшай у сістэме мытных органаў краіны, – расказалі суразмоўцы. – За мінулы год супрацоўнікамі мытні было аформлена амаль 174 тысячы дэкларацый, а пералічэнні ў рэспубліканскі бюджэт склалі Br424 млн.».
Як падкрэслілі ў прэс-цэнтры, павелічэнне дадзеных паказчыкаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года звязана з удзелам Магілёўскай мытні ў праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт