17 сакавіка 2020
Магілёўскі аблвыканкам вывучыць меркаванне насельніцтва аб якасці аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання
Магілёўскім аблвыканкамам 18–19 сакавіка будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытаннях задаволенасці якасцю аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання, у тым ліку працай перасоўных аб’ектаў гандлю (аўталаўкі) і гандлёвых аб’ектаў райспажыўкааперацыі.
Аб фактах няякаснага аказання такіх паслуг, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы па названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па нумары тэлефона: (80222) 23 02 55.
З вынікамі разгляду пытанняў, якія паступілі на «гарачую лінію», можна будзе азнаёміцца ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».