Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
25 жніўня 2020

Магілёўскі «Тэхналіт» заняўся вытворчасцю драўнянага вугалю

Магілёўскі «Тэхналіт» распрацаваў новую тэхналогію вытворчасці драўнянага вугалю. Інавацыйнае прадпрыемства будуюць у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна на месцы былога вайсковага аэрадрома.

Ва ўсім свеце няма сучаснага абсталявання для вытворчасці драўнянага вугалю – гэту нішу выпадкова знайшоў кіраўнік Магілёўскага завода «Тэхналіт», які спецыялізуецца на вытворчасці камплектуючых і запасных частак для рознай тэхнікі. Па словах дырэктара Аляксандра Бадзякі, ён здзівіўся, што ў вытворчасці драўнянага вугалю яшчэ выкарыстоўваюць тэхналогіі часоў Дзямідава. Таму вырашыў стварыць узорна-паказальную вытворчасць.

Зараз на «Тэхналіце» будуюць вуглевыпальвальныя комплексы, у якіх энергіяй для вытворчасці вугалю будзе сама энергія ад згарання драўніны, г. зн. устаноўка будзе працаваць без дымавылучэння. Паводле слоў інвестара, будуць розныя ступені перапрацоўкі драўніны – ад брыкетавання да актывацыі. Прадукцыя запатрабавана на сусветным рынку.

Да спіса навін