Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
19 верасня 2024

Майстроў саломапляцення збярэ рэгіянальны пленэр "Прадметы інтэр'ера і побыту" ў Чэрыкаве

V Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення "Прадметы інтэр'ера і побыту" пройдзе з 19 па 20 верасня ў Чэрыкаве. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У пленэры прымуць удзел майстры саломапляцення, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў, клубных устаноў. Адкрыццё адбудзецца 19 верасня ў 11.30 у будынку раённага Дома культуры. У час адкрыцця будзе створаны творчы калаж: кожны ўдзельнік загадзя падрыхтуе выраб невялікага фармату, які сімвалізуе саломапляценне як від народнай творчасці менавіта ў іх рэгіёне, а потым размесціць яго на імправізаванай карце Магілёўскай вобласці.

У гэты ж дзень адбудзецца прэзентацыя выставы работ удзельнікаў "Дзівосы беларускай саломкі", а таксама пройдзе круглы стол на тэму "Захаванне народных традыцый саломапляцення: гісторыя, сучаснасць, будучыня". У час самога пленэру ўдзельнікі падрыхтуюць з саломкі вырабы, якія адлюстроўваюць прадметы побыту і інтэр'ера, прычым вышыня выконваемых работ павінна быць не меншай за 40 см.

У другі дзень удзельнікі азнаёмяцца з дзейнасцю раённага Дома рамёстваў, дзе прымуць удзел у майстар-класе "Саламяныя кветкі", а таксама адкрыюць выставу-прэзентацыю сваіх работ па выніках работы на пленэры.

БелТА

Да спіса навін