Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
26 красавіка 2023

Міністр унутраныхспраў Iван Кубракоў прыняўудзел у рэспубліканскім суботні кунатэрыторыі мемарыяльнага комплексу ўвёсцы Гаі

Сумесна з кіраўніцтвам і асабовым складам УУС аблвыканкама, інстытута МУС ён займаўся добраўпарадкаваннем на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу байцам батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава, размешчанага ў вёсцы Гаі (Магілёўскі раён). Як адзначыў Іван Кубракоў, рэспубліканскі суботнік для сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў - гэта не толькі магчымасць папрацаваць фізічна ўсім калектывам, але і маштабнае ідэалагічнае мерапрыемства.

- Усяго ў суботніку па ўсёй рэспубліцы прымае ўдзел больш за 30 тысяч нашых дзеючых і будучых супрацоўнікаў, - паведаміў міністр. - Сёння мы працуем і на памятным для кожнага супрацоўніка міліцыі месцы, дзе загінуў наш легендарны батальён капітана міліцыі Канстанціна Уладзімірава. Недзе помнікі разбураюць, тым самым разбураючы свае краіны, а мы наадварот – захоўваем, бо шануем памяць герояў. Цяпер праводзіцца маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу. Яе не было з моманту адкрыцця - 1980 года.

Міністр упэўнены, што маладое пакаленне, якое сёння таксама бярэ ўдзел у суботніку, гэта ацэніць: будзе жыць памяць, будзе жыць і развівацца краіна.

Усе грошы, якія будуць сабраныя на суботніку супрацоўнікамі органаў унутраных справаў, таксама пойдуць на рэканструкцыю дадзенага помніка. Яна плануецца вельмі маштабнай, будуць тыя акопы, дзе ваявалі супрацоўнікі МУС, будзе прадстаўлена тэхніка тых часоў.

- Нягледзячы на тое, што нашы міліцыянеры ваявалі ў асноўным з вінтоўкамі і ручнымі гранатамі, бутэлькамі з запальнай сумессю, больш нічога не было, - сказаў Іван Уладзіміравіч. - Тут будзе тая тэхніка, якая выкарыстоўвалася і нашымі супрацоўнікамі, і байцамі Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны, а таксама транспарт, на якім неслі паўсядзённую службу нашы міліцыянеры.

Завяршыць работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу плануецца да Дня незалежнасці Беларусі.

Да спіса навін