21 сакавіка 2024
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt-кантакт» адкрыўся ў Магілёве
Ад класікі да сучасных камедый. У Магілёве адкрыўся Міжнародны моладзевы тэатральны форум "М@rt-кантакт". Заяўлены калектывы з Беларусі, Расіі, Балгарыі, а таксама Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.
У афішы - 23 спектаклі. У тым ліку гучныя пастаноўкі - "Дэкамерон", "Прыгоды Тома Соера", "Сон у летнюю ноч", "Тарас Бульба" і "Вій". Першы дзень адкрывае "Жаніцьба" паводле твораў Гогаля. Гэта сумесная работа расійскага рэжысёра Сяргея Фядотава і Магілёўскага абласнога драмтэатра.
У праграме "М@rt-кантакт" - пастаноўкі, у тым ліку для юнага гледача, а таксама творчыя сустрэчы з вядомымі акцёрамі.