Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
2 лістапада 2022

Міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы стартаваў у Магілёве

У Магілёве стартавалі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы "Турнір спартыўнай славы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць 130 атлетаў з Беларусі і Расіі. У склад жаночай расійскай каманды ўвайшлі алімпійскія чэмпіёнкі Токіа Уладзіслава Уразава і Вікторыя Лістунова, канкурэнцыю тытулаваным госцям пастараюцца скласці лідары нашай зборнай Настасся Сманцэр, Адэліна Рылко, Дар'я Жукоўская і Лізавета Пулукчу. У мужчынскім турніры выступяць прызёр чэмпіянату Еўропы і пераможца Кубка Расіі магіляўчанін Ягор Шарамкоў, а таксама чэмпіён Універсіяды і пераможца этапаў Кубка свету Кірыл Пракоп'еў з Расіі.

1 лістапада сваё майстэрства ў мнагабор'і паказалi мужчыны, таксама прайшоў парад адкрыцця спаборніцтваў. Жаночае мнагабор'е адбудзецца ў сераду, а на 3 лістапада запланаваны фіналы на асобных снарадах. Прамыя трансляцыі з магілёўскага Палаца гімнастыкі правядзе тэлеканал "Беларусь 5".

БелТА

Да спіса навін