Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе праектаў «Yes, you!»
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае моладзь Магілёва і вобласці ад 14 да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе праектаў «Yes, you!», які пройдзе ў кастрычніку–лістападзе.
Ініцыятывы могуць быць звязаныя з наступнымі напрамкамі:
• Медыя
• Культура
• Экалогія і здаровы лад жыцця
• Устойлівае развіццё гарадоў
• Адукацыя для моладзі
• ІТ-ініцыятывы
• Правы чалавека і развіццё грамадскага дыялогу
• Безбар’ернае асяроддзе і інклюзіўная прастора
• Гарадская культура
• Працаўладкаванне моладзі ў гарадах і рэгіёнах
• Развіццё студэнцкай супольнасці ў рэгіёне
• і іншыя.
Працягласць рэалізацыі праектаў – 4 месяцы. Пяць аўтараў-шчасліўчыкаў атрымае ўсю магчымую падтрымку на запуск і рэалізацыю ідэі.
«Падтрымка актыўнага ўдзелу моладзі ў развіцці населеных пунктаў вельмі важная. Таму ўдзел у конкурсе дазволіць маладым людзям рэалізаваць карысныя для беларускіх гарадоў ідэі, на ажыццяўленне якіх, магчыма, не хапала сіл, сродкаў або каманды аднадумцаў. Найлепшыя атрымаюць падтрымку арганізатараў і партнёраў конкурсу ў іх рэалізацыі», – растлумачылі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 лістапада ўключна запоўніць анкету: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScCYHkaNBBTU-Pcq5WZkYxsbGEf3yEo8Gh770I8GW7b_VpHcw/viewform