Моладзь Магілёва прадставіць на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 13 праектаў
Моладзь Магілёва прадставіць на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 13 праектаў. Прэзентацыя адбудзецца 8 снежня ў 11.00 на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пра гэта паведамілі ў ГК ГА «БРСМ».
Абарона праектаў пройдзе перад экспертным саветам, куды ўвойдуць прадстаўнікі Магілёўскага гарвыканкама, дэканы і прарэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі EPAM Systems і Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Найлепшыя ідэі атрымаюць пуцёўку ў абласны этап конкурсу, які плануецца правесці 18 снежня.
Акрамя асноўнай праграмы, для ўдзельнікаў мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы па сучаснай кулінарыі «Стравы да навагодняга стала» і роспісы калядных пернікаў ад пераможцы IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» па кампетэнцыі «Кулінарнае мастацтва» Кажуленкі Кірыла.
Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы зацікаўленых у мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прываблівання яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.