16 мая 2022
На Буйніцкім полі дадзены старт трэцяму працоўнаму семестру
Урачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра - 2022 прайшла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле" ў Магілёўскім раёне. Рэспубліканскае мерапрыемства сабрала каля 500 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху з усёй Беларусі. У адкрыцці працоўнага семестра прынялі ўдзел байцы, камандзіры, камісары студэнцкіх атрадаў, кіраўнікі працоўных праектаў, ветэраны руху і ганаровыя госці. Прысутных вітаў і павіншаваў з гэтай значнай падзеяй кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. Цэнтральнай падзеяй дня стала ўрачыстая цырымонія ўручэння працоўных пуцёвак для работы на сацыяльна значных аб'ектах краіны, абласных і рэспубліканскіх будоўлях.