Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
7 жніўня 2023

Пытанні аховы працы падчас уборачнай кампаніі на кантролі прафсаюзаў

- Прафсаюзнымі арганізацыямі штогод у ходзе пасяўной і ўборачнай кампаній удзяляецца пільная ўвага стану аховы працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях, - расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў. - Асаблівая ўвага ў ходзе ажыццяўлення грамадскага кантролю ўдзяляецца пытанням своечасовага навучання, правядзення інструктажоў па ахове працы з работнікамі, забяспечанасці сродкамі індывідуальнай абароны, наяўнасці спецыяльных месцаў для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы, захавання работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да ўборачнай кампаніі і іншым.

Галоўным тэхнічным інспектарам працы абларганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Паўлам Краўчынскім сумесна са старшынёй Касцюковіцкага райаб'яднання прафсаюзаў Віктарам Судянковым і старшынёй Касцюковіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Наталляй Рылік праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы на камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах «Дземідавіцкі» і «Белая Дуброва». Па выніках правядзення грамадскага кантролю адказным службовым асобам выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.

Да спіса навін