Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
24 ліпеня 2023

«У госці да радзімічаў» – Чаўскі район запрашае на фестываль ранняга сярэднявечча


«У госці да радзімічаў»– Чавускі раён запрашае на фестываль ранняга Сярэднявечча.
Дзесятае па ліку свята эпохі ранняга Сярэднявечча пройдзе 29 ліпеня. Па традыцыі гулянні разгорнуцца ў аграгарадку Радамля на пляцоўцы каля Замкавай гары – лічыцца, што гэтае месца ў свой час было старажытным цэнтрам паселішчаў славянскага племя.

Этнафестываль, заснаваны на стылістыцы і падзеях IX–XI стагоддзяў, папулярны ў аматараў гісторыі і прыхільнікаў беларускіх традыцый з розных куткоў Беларусі. Сёлета іх чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню, паказальныя баі рэканструктараў, тэматычны канцэрт "Ад мінулага ды сучаснага" з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, этнічны квэст для дзяцей, конкурс "Радзімі".

У Радамлі таксама разгорнецца музей пад адкрытым небам, будуць працаваць выставы-продажы з таварамі ад народных умельцаў, майстроў і рамеснікаў, "атракцыёны" ў духу ранняга Сярэднявечча.

А завершыцца этнасвята ў дзесяць вечара – у аграгарадку распаляць прыгожае рытуальнае вогнішча

Да спіса навін