Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
8 верасня 2022

Партрэты легендарных савецкіх разведчыкаў можна ўбачыць на выставе ў Магілёве

Партрэты легендарных савецкіх разведчыкаў можна ўбачыць у Магілёве на выставе "Нябачны фронт. Знешняя разведка ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава.

"З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны разведчыкі абаранялі краіну ў разведвальна-дыверсійных атрадах на акупіраваных тэрыторыях, - расказалі ў музеі. - Сваю вайну з ворагам разведка вяла і ўдалечыні ад лініі агню. Байцы нябачнага фронту мужна здабывалі важную інфармацыю аб захопніцкіх планах Германіі, сапраўдных намерах саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі, сепаратных перагаворах і сакрэтах стварэння ядзернай зброі. Імёны Паўла Фіціна і Паўла Судаплатава, Дзмітрыя Мядзведзева і Мікалая Кузняцова, Аляксея Бацяна, Вільяма Фішэра і Зоі Васкрасенскай, як і імёны многіх іншых, навекі ўпісаны ў гісторыю савецкай знешняй разведкі і назаўсёды застануцца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў".

Выстава арганізавана службай знешняй разведкі Расіі пры падтрымцы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Экспазіцыю можна паглядзець 9 верасня з 13.00 да 19.00, а таксама 10 верасня з 9.00 да 15.00.

БелТА

Да спіса навін