27 ліпеня 2020
Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона афармляюць аб’екты Магілёўшчыны
Першыя спажыўцы і цеплакрыніцы ў Магілёўскай вобласці ўжо атрымалі допуск да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Пашпарты гатоўнасці да зімы атрымалі 18% спажыўцоў і 20% цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.
Зараз да зімы рыхтуюць жыллёвы фонд. Абнаўляюць камунікацыі. Мяняюць зношаныя ўчасткі цепласетак. Абнаўляецца і кацельная гаспадарка. Замену абсталявання вядуць, у ліку іншага, на кацельнях у Клімавічах, Шклове, Касцюковічах, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах. Фарміруюць запасы драўлянага паліва. Завяршыць работы плануецца да канца верасня.