23 лістапада 2021
Пазачарговая трыццаць трэцяя сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 24 лістапада
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24 лістапада (14.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»).
На сесію запрашаюцца:
дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
члены аблвыканкама;
кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў;
прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт