Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
2 сакавіка 2023

Прафсаюз медыкаў: у галіне стала менш парушэнняў заканадаўства аб ахове працы


Колькасць дапушчаных парушэнняў заканадаўства аб ахове працы ў галіне аховы здароўя ў 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м скарацілася больш як на 11 працэнтаў - з 3732 выпадкаў да 3300. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага тэхнічнага інспектара працы Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Людмілу Марозаву.

"Кіраўнікі, спецыялісты і работнікі арганізацый аховы здароўя сталі менш парушаць патрабаванні па ахове працы", - адзначыла Людміла Марозава.

Паводле яе слоў, у тройцы распаўсюджаных парушэнняў - невыкананне патрабаванняў да медыцынскіх і іншых работнікаў, якія эксплуатуюць і абслугоўваюць медыцынскія стэрылізатары, адсутнасць (не распрацаваны альбо не прыняты наймальнікамі) інструкцый па ахове працы для асобных прафесій рабочых адміністрацыйна-гаспадарчых службаў арганізацый і нясвоечасовасць альбо адсутнасць праходжання кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

У 2022 годзе тэхнічныя інспектары працы галіновага прафсаюза наведалі з кантрольнымі мерапрыемствамі 629 арганізацый. У выніку грамадскага кантролю выдадзена 82 прадстаўленні і 457 рэкамендацый з патрабаваннямі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Праводзіліся маніторынгі выканання тэмпературнага рэжыму, праверкі гатоўнасці арганізацый аховы здароўя да работы ў летні і асенне-зімовы перыяды, захавання санэпідпатрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі месцаў пражывання ў дзіцячых аздараўленчых установах і інш.

Ствараць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы работнікаў наймальнікам дапамагалі 9 тыс. грамадскіх інспектараў па ахове працы.

Галоўным вынікам сумеснай работы БПРАЗ, Міністэрства аховы здароўя і наймальнікаў стала тое, што колькасць пацярпелых ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці знізілася на 26 працэнтаў (з 47 чалавек у 2021 годзе да 35 чалавек у 2022-м). У галіне не адбылося выпадкаў смяротнага траўміравання работнікаў.

Да спіса навін