14 лютага 2024
Прымерыць ролю дэпутатаў прапанавалі моладзі ў Магілёве
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі абласнога злёту маладых выбаршчыкаў у Магілёве. У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій сабраліся студэнты ВНУ рэгіёна, а таксама навучэнцы каледжаў, якія сёлета ўпершыню стануць удзельнікамі электаральнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.