Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
26 кастрычніка 2020

Прыроднае земляробства асвойваюць у Магілёўскім раёне

Здаровую ежу з дапамогай прыроднага земляробства вырошчваюць у Магілёўскім раёне. Цэнтрам ініцыятывы стаў аграгарадок Княжыцы.

«Восеньскі агарод» – такая тэма заняткаў у гуртку прыроднага земляробства «Крок за крокам». Жанчыны вучацца накрываць клубніцы на зіму аксаміткамі – і цёпла, і фітанцыды ратуюць ад шкоднікаў і хвароб. Працуе гэты карысны для агародніц гурток у аграгарадку Княжыцы, у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Аднак сэнс гуртка – не столькі сабраць ураджай і вырасціць дзівоцтва, а перш за ўсё навучыць людзей метадам прыроднага земляробства, дзе асноўны прынцып – не капаць! Бо прырода не капае.

Замест праполак – мульча, замест хіміі і мінеральных угнаенняў – прыродныя метады для павелічэння ўрадлівасці глебы і барацьбы з хваробамі і шкоднікамі. Сялянкам усё гэта падабаецца.

Канчатковая мэта прыроднага земляробства – вырасціць здаровую гародніну, экалагічна чыстую і карысную. Пасля збору ўраджаю самы прыемны момант у навучанні – дэгустацыя, выбар гатункаў цыбулі на наступны сезон.

Да спіса навін