27 снежня 2023
Рэспубліканская акцыя "ад усёй душы" праходзіць у Магілёўскім раёне
Нараўне з акцыяй «Нашы дзеці» не застаюцца без увагі ў перадсвяточныя дні і пажылыя людзі. Напярэдадні 2023 года Прэзідэнт прапанаваў арганізаваць яшчэ адну акцыю "Ад усёй душы".
У Магілёўскім раёне школьнікі і педагогі ўстаноў адукацыі прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі, накіраванай на падтрымку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, адзінокіх пажылых людзей, а таксама тых, хто знаходзіцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, хоспісах.