Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
17 мая 2021

Сяўба яравых культур у Магілёўскай вобласці праведзена на больш за 66% плошчаў

У Магілёўскай вобласці праводзяцца палявыя работы. На 12 мая сяўба яравых культур праведзена на 66% плошчаў, прадугледжаных заданнем, – гэта амаль 245 тысяч гектараў. Найбольш высокія тэмпы пасяўных работ – у клічаўскіх, магілёўскіх і мсціслаўскіх земляробаў (73%). «Дыхаюць у патыліцу» лідарам Дрыбінскі, Крычаўскі і Асіповіцкі раёны.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці кукуруза пасеяна на 40% запланаваных плошчаў, у тым ліку на збожжа – 93%, сілас – 16%, агароднінныя культуры – на 41%. Бульбу пасадзілі на 2051 гектары (62%). Пачалі сяўбу грэчкі.

Разам з тым працягваецца другая падкормка пасеваў азімых збожжавых культур і азімага рапсу. Вядзецца хімічная праполка азімых збожжавых і азімага рапсу, завяршаецца апрацоўка ад шкоднікаў азімага рапсу. Працягваецца падсяванне шматгадовых траў (53%).

Актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу, завяршаецца заданне па вывазе арганічных угнаенняў пад гэтыя плошчы. Высокімі тэмпамі ідзе іх унясенне ў глебу.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Да спіса навін