Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
15 ліпеня 2020

Спектакль магілёўскага драмтэатра ў ліку намінантаў на Нацыянальную тэатральную прэмію

Спектакль «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра абвешчаны ў ліку намінантаў на Нацыянальную тэатральную прэмію 2020, у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.

Пастаноўка паспяхова дэбютавала ў Магілёве ў сярэдзіне студзеня. Аўтарам спектакля з’яўляецца малады рэжысёр Каміля Хусаінава. У сваім творы дзяўчына раскрыла гісторыю пачуццяў паэта Уладзіміра Маякоўскага і яго музы Лілі Брык з дапамогай вершаў і мемуараў.

Убачыць спектакль-намінант можна 14 ліпеня і 18 жніўня на малой сцэне драмтэатра. У пастаноўкі ёсць узроставае абмежаванне 16+.

Да спіса навін