Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
7 кастрычніка 2020

Спецыялізаваны дзіцячы сад пачне працу ў Магілёве

Адзіны ў Магілёве дзіцячы сад для малых з парушэннем органаў зроку адновіць сваю працу ў лістападзе. Пасля капітальнага рамонту сюды вернуцца выхаванцы і спецыялісты.

Ужо больш за 40 гадоў Марына Мікалаеўна ўважліва глядзіць дзецям у вочы. Урач афтальмолаг працуе ў садку, дзе кожнае трэцяе дзіця носіць акуляры. Цяпер з 11 груп у гэтай дашкольнай установе 3 спецыялізаваныя – для дзяцей з парушэннем органаў зроку.

Простыя на першы погляд заняткі даюць надзвычайны вынік. Пасля лячэння паляпшэнні назіраюцца ва ўсіх дзяцей. І многія з дзяцей у першы клас ужо адпраўляюцца без акуляраў.

За год у гэтым кабінеце праходзіць каля 5 тысяч працэдур. Але заняткі з малымі не абмяжоўваюцца толькі лячэннем. З дзецьмі займаюцца тыфлапедагогі. Такія спецыялісты працуюць з дзецьмі, калі разам са зрокам ёсць праблемы з маўленнем.

Зараз 3 спецыялізаваныя групы для выхаванцаў з парушэннем зроку і спецыялісты размяшчаюцца ў дзіцячым садзе № 110. Але ўжо ў лістападзе пасля капітальнага рамонту дашкольная ўстанова па вуліцы Пляханава адновіць сваю працу.

Да спіса навін