Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
18 чэрвеня 2024

Студатрад з Бялыніч займаецца добраўпарадкаваннем у родным горадзе

Школьнікі з сярэдняй школы нумар 2 Бялыніч у складзе студатрада "Бліскавіца" ў першы месяц летніх канікулаў дапамагаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі роднага горада. У складзе студатрада - школьнікі ва ўзросце ад 14 гадоў. Іх рабочы дзень доўжыцца 4 гадзіны і 36 мінут. Юнакам і дзяўчатам аформілі ўсе неабходныя дакументы, выдалі кожнаму форму і ўвесь неабходны інвентар. У зоне адказнасці студатрада - гарадскія клумбы. Хлопцы і дзяўчаты іх праполваюць, паліваюць, прыбіраюць наноснае смецце. Калі на вуліцы дождж - яны працуюць у цяпліцах "Жылкамгаса", дзе даглядаюць кветкі і зялёныя насаджэнні. У студатрадзе "Блiскавiца" ў гэтым годзе працуюць 15 чалавек.

БелТА

Да спіса навін