Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
20 лютага 2023

Творчы патэнцыял Горацкага раёна будзе прадстаўлены 21 лютага ў Магілёве

Творчая прэзентацыя Горацкага раёна адбудзецца 21 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» працягваецца, - распавялі суразмоўцы. – І ў аўторак, 21 лютага, будзе прадстаўлены творчы патэнцыял Горацкага раёна».

На сцэне цэнтра адбудзецца канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці, індывідуальных выканаўцаў, а ў фае будынка разгорнецца выстава майстроў народнай творчасці.

Пачатак мерапрыемства а 17.30.

Дарэчы, фестываль народнай творчасці быў ініцыяваны метадычным цэнтрам у красавіку 2022 года. У рамках фестывалю праходзяць творчыя прэзентацыі раённых цэнтралізаваных клубных, бібліятэчных сістэм, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры клубнага тыпу. Яны прадстаўлены ў форме святаў творчасці, тэатралізаваных і тэматычных канцэртаў і выставак. Магілёў са сваімі творчымі прэзентацыямі ўжо наведалі 9 раёнаў: Бабруйскі, Бялыніцкі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Шклоўскі, Асіповіцкі раёны.

Да спіса навін