Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
4 жніўня 2021

У аграгарадку Язеры Чэрыкаўскага раёна студатрадаўцы добраўпарадкавалі Ільінскую крыніцу

У Чэрыкаўскім раёне прайшла працоўная акцыя «ЗаДело», падчас якой байцы студэнцкага атрада імя Героя Савецкага Саюза В. Р. Яўсеенкі з Язерскай сярэдняй школы добраўпарадкавалі тэрыторыю Ільінскай крыніцы. Старшакласнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця, згрэблі абкошаную траву. Такім спосабам школьнікі далучыліся да Дня беларускіх студатрадаў, які традыцыйна адзначаецца 1 жніўня.

– Студэнцкі атрад, у які ўваходзяць вучні Язерскай школы, прыступіў да працы з 26 ліпеня. Хлопцы занятыя на зернятоку КСУП «Язерскі». Змена ў іх працягнецца да 6 жніўня. Акрамя дапамогі сельгасарганізацыі, дзеці наводзяць парадак на памятных месцах, у зонах адпачынку, – адзначыў першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта БРСМ Аляксандр Шараеў.

Гэта не адзіны сельгасатрад, сфарміраваны ў Чэрыкаўскім раёне. Вучні сярэдняй школы № 2 райцэнтра працуюць у ААТ «Эксперыментальная база «Чэрыкаў».

У дзень беларускіх студатрадаў ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці прайшлі тэматычныя сустрэчы, круглыя сталы з ветэранамі студатрадаўскага руху, адбыліся спартландыі, таварыскія сустрэчы па футболе, валейболе.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Да спіса навін