Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
1 лістапада 2022

У Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы ўстаноўлены газіфікатар

У Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы ўстаноўлены газіфікатар. З яго з’яўленнем колькасць кіслародных кропак ва ўстанове ўзрасла да 81, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Па словах галоўнага ўрача бальніцы Сяргея Бурдзялёва, у перыяд COVID-19 ва ўстанове значна павялічылася спажыванне кіслароду, таму новае абсталяванне было вельмі своечасовым. Тым больш што ўстаноўка газіфікатара забяспечыць аказанне якаснай меддапамогі пацыентам.

На сёння працягваецца паэтапная мадэрнізацыя Чавускай цэнтральнай раённай бальніцы, якая была пабудавана 46 гадоў таму. Выкананы рамонт інжынерных сетак і завершаны рамонт санвузлоў, плануецца дэмантаж балконаў і рэканструкцыя гаражоў.

«Адкрыццё газіфікатара стала адным з этапаў мадэрнізацыі раённай бальніцы, – падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў. – Шэраг устаноў аховы здароўя вобласці ўжо мадэрнізавана, што сведчыць аб увазе нашай дзяржавы да пытанняў захавання здароўя грамадзян».

mogilev-region.gov.by

Да спіса навін