Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
25 лістапада 2020

У Крычаве вяртаюць людзей да актыўнага жыцця

Прайсці рэабілітацыю і знайсці пасільную працу: штодня Крычаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведвае каля 50 чалавек.

Сюды прыходзяць пенсіянеры і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Юлія Клімава, маладая дзяўчына, упершыню перасягнула парог дзённага аддзялення ў маі 2018 года. Прайшла рэабілітацыю, знайшла новых сяброў і пачала пісаць вершы. Цяпер часта выступае ў інклюзіўных конкурсах і фестывалях і нават марыць выдаць свой зборнік вершаў.

Захапіць новым дапамагаюць педагогі. Спяваюць, малююць, вышываюць, займаюцца лепкай. А яшчэ зарабляюць грошы, рэалізуючы вырабы на кірмашах.

Аддзяленне ў Крычаве працуе сем гадоў. Галоўная задача, як кажуць педагогі, даць наведвальнікам магчымасць падтрымліваць актыўны лад жыцця і мець пасільную працоўную дзейнасць.

Да спіса навін