Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
6 красавіка 2023

У Магілёўскай вобласці актывізаваліся кляшчы: да медыкаў звярнуліся больш за 50 пацярпелых


У Магілёўскай вобласці актывізаваліся кляшчы: да медыкаў звярнуліся больш за 50 пацярпелых. Пра гэта БелТА расказал загадчык аддзела эпідэміялогіі Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Максім Саковіч.

«Адзінкавыя выпадкі ўкусаў кляшчоў пачалі рэгістраваць з пачатку сакавіка. Цяпер гэты паказчык з кожным днём становіцца больш — на пачатак красавіка па дапамогу медыкаў ужо звярнуліся больш за 50 чалавек, — распавёў ён. — Так, звароты грамадзян рэгіструюцца ў Бабруйскім, Быхаўскім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Слаўгарадскім раёне. Больш за ўсё — у Магілёве і Магілёўскім раёне».

Па словах загадчыка, пры выяўленні кляшча на целе яго можна выдаліць у арганізацыі аховы здароўя або самастойна пры дапамозе ніткі, пінцэта або спецыяльнага прыстасавання, якое можна набыць у аптэцы. Месца ўкусу падлягае апрацоўцы дапушчальным для прымянення антысептычным сродкам, настойкай ёду або спіртам. У любым выпадку пасля выдалення кляшча для своечасовага прызначэння прафілактычнага лячэння варта звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя па месцы жыхарства: да ўчастковага ўрача, урача агульнай практыкі, ўрача-тэрапеўта, педыятра, інфекцыяніста. «Гэта вельмі важна. Таму што нельга ўпусціць час, калі прафілактыка захворванняў, такіх як лайм-барэліёз, найбольш эфектыўная. Гэта першыя трое сутак», — распавёў ён.

Штогод у рэгіёне рэгіструецца каля 4 тыс. выпадкаў звароту грамадзян ва ўстановы аховы здароўя з укусамі кляшчоў, адзначыў Максім Саковіч.

Да спіса навін