У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў
У Магілёўскай вобласці медалістамі сталі больш за 340 выпускнікоў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,6 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Пасведчанні асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 322 выпускнікам, сярэбраным – 19.
«Уручэнне выпускнікам атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі плануецца правесці ва ўрачыстай абстаноўцы. Зрэшты, рашэнне аб фармаце мерапрыемства прымаецца кіраўнікамі школ з удзелам бацькоўскіх камітэтаў і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам», – адзначылі суразмоўцы.
У большасці школ уручэнне атэстатаў праходзіць на свежым паветры на прышкольных пляцоўках. Некаторыя ўстановы плануюць уручэнне атэстатаў у раённых цэнтрах культуры: па графіку, не аб’ядноўваючы ў адно мерапрыемства выпускнікоў з розных устаноў адукацыі. Урачыстасці праходзяць з захаваннем усіх мер бяспекі і з улікам рэкамендацый цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.