29 лістапада 2023
У Магілёўскай вобласці моладзь дапамагае пенсіянерам з уборкай двароў пасля моцнага снегападу
Літаральна ўчора Магілёўскую вобласць накрыў першы сёлета моцны снегапад. Актыўная моладзь рэгіёну адразу ж выйшла на дапамогу пажылым і адзінока пражываючым людзям, якія з-за ўзросту не могуць самі ачысціць прыдамавую тэрыторыю ад снегу.