11 сакавіка 2024
У Магілёўскай вобласці школьнікі створаць макеты ўзнагарод часоў ВАВ
Школьнікі Магілёўскай вобласці створаць макеты ўзнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тэматычны конкурс прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавёў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў Валерый Яленскі.