У Магілёўскай вобласці ўзмоцнены меры прафілактыкі інфекцый у аб’ектах гандлю, забаў і харчавання
Дадатковыя меры прафілактыкі інфекцый ужываюць у аб’ектах гандлю, забаў і грамадскага харчавання Магілёўскай вобласці.
У самым буйным гандлёва-забаўляльным цэнтры Магілёва асаблівая ўвага сёння надаецца антывіруснай бяспецы. Апрацоўка сродкамі дэзынфекцыі праходзіць згодна са строгім графікам. У прыватнасці, у кінатэатры ўсе залы абавязкова апрацоўваюцца пасля кожнага сеансу.
Такі ж прынцып дзейнічае і ў аб’ектах грамадскага харчавання. Цяпер гасцей за столікамі размяшчаюць адзін праз адзін. Плюс –дэзынфекцыі месцаў, з якімі больш за ўсё кантактуюць людзі: ручак дзвярэй, сталоў, вітрын.
Паўсюдна размешчаны памяткі па прафілактыцы вірусных інфекцый, а магчымасць скарыстацца антысептычнымі сродкамі на спіртавой аснове ёсць у кожнага наведвальніка.