Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
14 верасня 2022

У Магілёўскім каледжы мастацтваў прадставілі спектакль у патрыятычным праекце да Года гістарычнай памяці

Маладзёжны патрыятычны праект «Песня роднай зямлі», прысвечаны Году гістарычнай памяці, пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта, Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Фонду міру рэалізуецца Магілёўскім дзяржаўным каледжам мастацтваў. Навучэнцы спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва» прадстаўляюць гледачам літаратурна-пластычны спектакль. У яго аснове – паэмы «Медуніца» і «Марыйка» беларускага пісьменніка Аляксандра Казекі.

У межах праекта моладзь выступае не толькі ў раёнах Магілёўскай вобласці. У чэрвені магчымасць убачыць пастаноўку была і ў жыхароў Стоўбцаў.

– Наш праект – гэта спроба ўнесці сваю лепту ў выхаванне падрастаючага пакалення, – расказвае рэжысёр-пастаноўшчык тэатра-студыі «Отражение» Алена Ярашук. – Для нас было карысна прадставіць сваю працу такой удзячнай і разумелай аўдыторыі, напоўніцца атмасферай горада і яго жыхароў.

Акрамя Алены Ярашук, над спектаклем працавалі харэографы-пастаноўшчыкі Аліна Клімянкова і Таццяна Тучкова. У канцы верасня калектыў рыхтуецца наведаць Быхаў, Слаўгарад, Шклоў і Круглае. У планах на кастрычнік – таксама раёны роднай Магілёўшчыны.

mogilev-region.gov.by

Да спіса навін