Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
АСІПОВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
12 кастрычніка 2020

У Магілёве поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякарпуса абласной клінічнай бальніцы

Новыя планы на лячэнне сардэчнікаў у Магілёўскай вобласці становяцца ўсё больш рэальнымі. Поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякорпуса абласной клінічнай бальніцы.

Зараз дабудоўваюць другі з 4-х паверхаў. Улады падтрымліваюць праект. Корпус дапаможа ў адным месцы сканцэнтраваць кардыялагічную службу з дыягностыкай, тэрапіяй і хірургіяй.

Сардэчна-сасудзістая паталогія лідзіруе сярод захворванняў у Беларусі і на Магілёўшчыне. І ў структуры смяротнасці сардэчныя захворванні – на першым месцы. У вобласці ліст чакання на кардыялагічныя аперацыі, якія могуць падарыць жыццё і палепшыць яго якасць, доўгі – да 18 месяцаў. Медыкі спадзяюцца, што з новымі магчымасцямі скароцяць спіс чакання на аперацыі да двух-трох месяцаў.

Да спіса навін